Сустрэча з пісьменнікам-земляком Алесем Паплаўскім

16.05.2023

Вучні 7В, 8А і 8Б прынялі ўдзел у цёплай сустрэчы з пісьменнікам-земляком Алесем Паплаўскім.
Пісьменнік шчыра і эмацыйна расказаў пра сваё дзяцінства, пра першыя спробы пяра, пра наведванне розных краін і ўражанні ад гэтых падарожжаў. У гэты час у яго асабліва востра адчувалася жаданне пісаць па-беларуску.
Зараз аўтар піша і на рускай, і на беларускай мове. Друкуецца аўтар і ў абласным друку, і ў рэспубліканскім. Нядаўна ў зборніках паэзіі Расіі былі надрукаваны яго вершы.
Пачынаючым паэтам аўтар пажадаў больш чытаць, каб развіваць сваю мову і паэтычны густ.
Пэўны час аўтар пісаў песні, спаваў пад гітару. Для ўдзельнікаў сустрэчы ён таксама прапанаваў пару сваіх песень. Апладысменты ў зале гучалі не раз! Шмат цікавых пытанняў да аўтара задавалі вучні.
На памяць аб сустрэчы аўтар пакінуў сваю кнігу з аўтографам!