З ДНЁМ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА, ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА І ДЗЯРЖАЎНАГА ГІМНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14.05.2023

Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн – трыяда, якая адлюстроўвае спрадвечныя традыцыі беларусаў, іх характар, нацыянальную самабытнасць, мірныя стваральныя мэты і прынцыпы суверэннай Беларусі. З імі мы ўпэўнена крочым наперад, будуем моцную і квітнеючую Беларусь.

Гэта свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас у імкненні захаваць жыццёвы ўклад, прымножыць нашы дасягненні, умацуе пачуццё адказнасці за родную краіну і гатоўнасці годна працаваць дзеля яе росквіту.